Вавёркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вавё́ркі (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Апроч уласна роду Sciurus, вавёркамі называюць таксама шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і іншых. Уласна род Sciurus аб'ядноўвае каля 30 відаў, распаўсюджаных у Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ўмераным поясе Азіі.
Вавёрка роду Sciurus мае падоўжанае цела з пухнатым доўгім хвастом, доўгія вушы, колер цьмяна-буры з белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку).
Remove ads
Распаўсюджванне
Вавёркі распаўсюджаны па ўсім свеце, апроч Аўстраліі і Антарктыды. Больш за ўсё відаў вавёрак сустракаецца на тэрыторыі амерыканскіх кантынентаў: у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. За межамі Амерыкі сустракаецца ўсяго 3 віды вавёрак:
- Еўразійская вавёрка (Sciurus vulgaris) распаўсюджана амаль па ўсёй Еўропе і на значнай частцы Азіі;
- Каўказская вавёрка (Sciurus anomalus) распаўсюджана ў асноўным на Каўказе;
- Японская вавёрка (Sciurus lis) — эндэмік Сахаліна.

У XVIII ст. з развіццём тэхнікі і гандлю паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, у Еўропу быў інтрадуцыраваны адзін з паўночнаамерыканскіх відаў вавёрак — Каралінская вавёрка.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads