Вагай
рака ў Расіі, прыток Іртыша From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вага́й[3] (руск.: Вага́й[4][5]) — рака ў Цюменскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша.
Даўжыня ракі 555[6] км, плошча вадазбору 23 000[6] км². Сярэдні расход вады: 16 м³/с (за 109 км ад вусця)[1]; 20 м³/с (каля сяла Чорнае)[4][5]. Рака выцякае з возера Рямаўскае[7] на Ішымскай раўніне[4]. Працякае ў паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Іртыш каля сяла Вагай, за 55 км ніжэй вусця ракі Табол[7]. Даліна Вагая шырокая, з пакатымі схіламі. Пойма двухбаковая, шырынёй у ніжнім цячэнні да 2 км[7]. Рэчышча меандруючае, умерана звілістае, шырынёй да 80[7] м. Увесну рака моцна разліваецца, летам мялее. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 8,23 м³/сек. Рака суднаходная у ніжнім цячэнні.
Прытокі: Ашлык, Агітка, Янтар, Іліней, Балахлей, Батурына, Бараўлянка (Баброўка), Смародзінка (Камышынка), Емец, Лама, Краснаяр, Каш, Крутая і інш[6].
У вусці Вагая (Ермакова затока) загінуў Ярмак Цімафеевіч[3][4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads