Вагезы (дэпартамент)

дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вагезы (дэпартамент)
Remove ads

Ваге́зы (франц. Vosges) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Латарынгія. Парадкавы нумар 88. Адміністрацыйны цэнтр — Эпіналь. Насельніцтва 381 тыс. чалавек (60-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Хуткія факты Вагезы Vosges, Інфармацыя ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5874 км². Праз дэпартамент, размешчаны ў горнай сістэме Вагезаў, працякае рака Сона.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 515 камун.

Гісторыя

Вагезы — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Латарынгія. Назва паходзіць ад горнай сістэмы Вагезы.

У 1794 г. у гэтым рэгіёне адбылася буйная бітва паміж войскамі рэвалюцыйнай Францыі і арміяй кааліцыі германскіх дзяржаў.

У 1793 і 1795 г. да першапачатковай тэрыторыі дэпартамента былі далучаны суседнія землі княства Сальм і правінцыі Шмірэк адпаведна. Пасля франка-прускай вайны 18701871 г. каля 4 % тэрыторыі дэпартамента адышлі да Германіі. У горадзе Жэрардмер, Вагезы, быў адкрыты першы офіс па турызме ў Францыі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads