Вагінальны секс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вагінальны секс
Remove ads

Вагінальны секс (лац.: coitus) — від палавога акта, пад якім разумеюць, як правіла, увядзенне эрэгіраваннага палавога члена ў похву. Вагінальны секс з’яўляецца адзінным відам палавога акта, які выконвае рэпрадуктыўную функцыю.

Thumb
Вагінальны секс. Мастак Леанарда да Вінчы.

Вагінальны палавы акт суправаджаецца зваротна-паступальным рухам пеніса ў похву (фрыкцыямі), які забяспечваецца рухамі аднаго або абодвух партнёраў. Стымуляцыя палавога органа мужчыны дасягаецца за кошт скарачэння мышц похвы; стымуляцыя жанчыны — за кошт узрушэння багатых нервовымі канчаткамі сценак похвы і дакрананняў да клітара.

Нармальным завяршэннем палавога акта лічыцца эякуляцыя партнёра. Пры трапленні спермы ў похву магчыма зачацце.

Падчас вагінальнага сексу можа адбывацца перадача шэрага захворванняў, у прыватнасці, ВІЧ (падрабязней гл. Венерычныя захворванні).

Выкарыстанне фалаімітатараў, вібратараў і іншых прадметаў для сексуальнай стымуляцыі вагінальнай зоны, а таксама некаторых лесбійскіх практык, напрыклад трыбадзізму, таксама могуць разглядацца як вагінальны секс.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads