Дразды (вадасховішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дразды (вадасховішча)map
Remove ads

Дразды́вадасховішча на паўночна-заходняй ускраіне Мінска, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Thumb
Плаціна на вадасховішчы Дразды
Хуткія факты Дразды, Даўжыня ...

Створана ў 1976 годзе плацінай на рацэ Свіслач для тэхнічнага водазабеспячэння і абваднення горада. Плошча 2,1 км², даўжыня 6[1] км, найбольшая шырыня 0,6 км. Глыбіня дасягае 6 м, сярэдняя глыбіня 2,7 м, аб'ём вады 5,75 млн. м³, плошча вадазбору 649 км².

Дразды з'яўляюцца праточным вадасховішчам. Берагі ў асноўным нізкія, маецца 4 невялікіх вострава. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—60 см) трымаецца да 3-й дэкады красавіка. Водная расліннасць развіта слаба.

На лясістых берагах паўночна-заходняй часткі вадасховішча пабудаваны санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, дзейнічае зона адпачынку са шматлікімі пляжамі і лодкавай станцыяй. Частка ўзбярэжжа аддадзена пад дачныя ўчасткі. Паміж Заслаўскiм вадасховішчам і Драздамі размешчаны канал для заняткаў воднымі вiдамi спорту. Дразды з'яўляюцца папулярным месцам летняй і падлёднай лоўлі рыбы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads