Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч
Remove ads

Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч (15 (27) кастрычніка 1872, Асіповічы, Мінская губерня — 26 лютага 1963, Нью-Ёрк, ЗША) — эпідэміёлаг, генерал медыцынскай службы, доктар медыцыны, прафесар.

Хуткія факты Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўваў медыцынскую і эвакуацыйную службу, працаваў у зоне Бухарскай эпідэміі тыфу (1916).

З першага дня Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да рэвалюцыянераў. Вёў перамовы з камандаваннем Петрапаўлаўскай крэпасці і пераканаў здаць крэпасць. Быў прызначаны грамадскім начальнікам горада (да ліпеня 1917 года). Падчас Грамадзянскай вайны працаваў лекарам у Белай арміі.

У 1920 годзе эміграваў у Канстанцінопаль. Жыў і працаваў у Празе, Парыжы (сярод іншага, у зоне эпідэмій у Індакітаі). У 1946 годзе пераехаў у ЗША.

Аўтар шэрагу навуковых прац. Жыў і памёр у Нью Ёрку. Пахаваны ў Джэксане (Нью-Джэрсі)[1][2].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads