Вадзім Аляксеевіч Салееў

філосаф, культуролаг, мастацкі крытык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Аляксеевіч Сале́еў[3] (руск.: Вадим Алексеевич Салеев; нар. 27 мая 1939) — філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).

Хуткія факты Вадзім Аляксеевіч Салееў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вадзім Аляксеевіч Салееў нарадзіўся 27 мая 1939 года ў Ленінградзе. У 1962 годзе скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру кафедры эстэтыкі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да праблемы фарміравання мастацкай ацэнкі»[4]. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры філасофіі[5]. З 1995 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Асновы мастацтва», з 2002 па 2004 — галоўны рэдактара часопіса «Мастацтва», з 2013 года — галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Артэфакт»[4]. Адначасова з 1996 года загадчык аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3].

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

Remove ads

Навуковая і творчая дзейнасць

В. А. Салееў з’яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў СНД у галіне філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі[4]. Яму належаць працы па праблемах славянскай і беларускай культуры, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання, развіццю канцэпцыі развіцця нацыянальнай культуры, методыкі артстрэстэрапіі, артстрэпедагогікі і інш. Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ (у тым ліку 9 манаграфій і 6 навучальных дапаможнікаў), больш за 600 артыкулаў у галіне тэатра, літаратуры, архітэктуры і кіно[4]. У літаратурнай творчасці В. А. Салееў рэалізаваў сябе ў філасофскай паэзіі і навелістыцы пад літаратурным псеўданімам Вадзім Яр[4].

Галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[6]. Член Савета па абароне дысертацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7].

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #134210654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads