Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вае́нна-паве́траныя сі́лы А́ўстра-Ве́нгрыі (афіцыйная назва ням.: Kaiserliche und Königliche Luftfahrtruppen ці K.u.K. Luftfahrtruppen) — від узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі, які існаваў у 1893—1919 гадах.
Remove ads
Ваенна-паветраныя сілы
Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгерскай імперыі былі створаны ў 1893 годзе. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў склад ваенна-паветранага флоту ўваходзіла больш за 30 самалётаў і 85 пілотаў. З усіх краін-удзельніц сусветнай вайны аўстра-венгерскія паветраныя сілы былі аднымі з самых слабых. Аўстра-венгерскія пілоты ваявалі на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны супраць рускай авіяцыі і на Італьянскім — супраць італьянскіх, англійскіх і амерыканскіх войскаў.
Remove ads
Самалёты аўстра-венгерскіх ВПС
- Etrich Taube
- Fokker M.5
- Hansa-Brandenburg B.I
- Hansa-Brandenburg D.I
- Österreichische Aviatik D.I
- Albatros D.III
- Fokker D.VII
Апазнавальныя знакі


З 1913 па, прыкладна, 1916 гады на аэропланах выкарыстоўваўся знак з колераў аўстрыйскага нацыянальнага сцяга. Прыкладна з 1915 года і да распаду Імперыі выкарыстоўваўся знак Жалезнага крыжа, ідэнтычны знаку Імперскіх ВПС Германіі ў перыяд з 1914 па 1918 гады.
Літаратура
- Дональд Д. Полная энциклопедия мировой авиации: Самолеты и вертолеты XX столетия.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads