Джорджа Вазары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джо́рджа Ваза́ры (італ.: Giorgio Vasari; мянушка Арэціна 30 ліпеня 1511, Арэца — 27 чэрвеня 1574, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Аўтар знакамітых «Жыццяпісаў», заснавальнік сучаснага мастацтвазнаўства.
Remove ads
Вазары-жывапісец
Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскага маньерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.
- Смерць Пятра-мучаніка. Вена
Remove ads
Вазары-архітэктар
Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.
Remove ads
Гл. таксама
Галерэя
Зноскі
- BeWeB Праверана 5 лютага 2021.
- Вазари Джорджо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- RKDartists
- Kunstindeks Danmark Праверана 5 чэрвеня 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads