Ваза (гармата)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваза (гармата)
Remove ads

Ваза (ад італ.: vaso), або «жалезны гаршчок» (фр.: pot de fer) — еўрапейскі тып малакалібравай гарматы 14 ст. Выява гарматы гэтага тыпу ў працы Волтара дэ Мілемета «De oficis regum» («Пра абавязкі каралёў», 1326) з’яўляецца першай вядомай выявай гарматы ў Еўропе. Да таго самага году адносіцца першае дакументальнае ўзгаданне гарматы ў пастанове гарадской рады Фларэнцыі аб вырабе бронзавых гармат і жалезных куль (11 лютага 1326). Верагодна, што гарматы ўжываліся і раней, але дакументальных пацверджанняў на тое не існуе.[1]

Thumb
Выява з працы дэ Мілемета (1326).
Thumb
Сучасная рэканструкцыя вазы з выдання 1326 года.

У 1337 на ўзбраенні французскага флоту, які зрабіў набег на Саўтгемптан, мелася адна такая гармата (pot de fer), 3 фунты пораху і 2 скрыні з 48 стрэламі з жалезным апярэннем. Некалькі такіх гармат французы ўжылі пры абароне Камбрэ (1339).[2]

Вонкава ваза-гармата была падобная да вазы-посуду, з шырокай асновай-каморай і вузейшай шыяй-вылетам (адсюль назва). Мела вузкі агнявы канал і страляла жалезнымі стрэламі. Канструкцыя паходзіла, відаць, з Італіі, адлівалася з бронзы і мела малыя памеры і калібр — напрыклад, шведская бронзавая ваза 14 ст. («ствол з Лосхульт») мела даўжыню 30 см і калібр 3,7 см.[1] Такія гарматы ў той час прадаваліся на вагу металу, які пайшоў на іх выраб, і сярэдняя маса такой гарматы складала каля 25 фунтаў (10—12 кг).[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads