Вайката (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайката — найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі. Працякае праз цэнтральную частку Паўночнага вострава, пераважна праз рэгіён Вайката, даўжыня — 425 кіламетраў. Бярэ свой пачатак на ўсходніх схілах Руапеху; злучыўшыся з ракой Тангарыра, выцякае ў возера Таупа, самае вялікае па плошчы новазеландскае возера. Перад утокам у Таупа ў яго паўночна-ўсходняй частцы, рака ўтварае каскад вадаспадаў — вадаспады Хука, а выцякаючы з Таупа, бярэ шлях на паўночны захад праз раўніну Вайката. Нясе свае воды ў Тасманава мора, у вусці ракі, паўднёвей Окленда, размешчаны Порт Вайката. Ад назвы ракі паходзіць назва рэгіёна Вайката.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads