Тасманава мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тасманава мораmap
Remove ads

Тасма́нава мо́ра[1] (англ.: Tasman Sea) — водная прастора, ускраіннае мора ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, якое раздзяляе Аўстралію і Новую Зеландыю, адлегласць паміж якімі дасягае прыблізна 2000 кіламетраў .

Хуткія факты Тасманава мора, Упадаюць у возера ...

Мора носіць імя галандскага мараплаўца Абеля Тасмана, першага еўрапейца, які дасягнуў Тасманіі і Новай Зеландыі. Пасля англійскі мараплавец Джэймс Кук больш падрабязна даследаваў Тасмановоа мора ў 1770-х гадах падчас сваёй першай кругасветнай экспедыцыі.

Тасманава мора знаходзіцца паміж Аўстраліяй і востравам Тасманія на захадзе, астравамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія на ўсходзе. На паўднёвым захадзе Басавым пралівам злучаецца з Індыйскім акіянам. Плошча мора складае 3336 тыс. км²[1][2][3]. Найбольшая глыбіня 6015 м[1][2][3] (да 5466 м[4]), сярэдняя — 3285[2] м. Найбольшая глыбіня ў паніжэнні — Усходне-Аўстралійскай катлавіне, складае прыкладна 5200 метраў[крыніца?]. У сярэдняй частцы мора перасякае падводны хрыбет. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 5,3 м. Салёнасць 35—35,5 г/л.

Галоўныя парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія); Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads