Вайсковая часць 7434

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Батальён спецыяльнага прызначэння па ахове асабліва важнага дзяржаўнага аб’екта і спецыяльных грузаў (Вайсковая часць 7434) — фарміраванне ўнутраных войск МУС Беларусі. Разам з 1146-ы гвардзейскім зенітна-ракетным палком займаецца забеспячэннем бяспекі Беларускай АЭС.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...

Фарміраванне, як і іншыя часці беларускіх унутраных войскаў, вядзе гісторыю ад 132-га асобнага батальёна канвойных войск, які прымаў удзел у абароне Брэсцкай крэпасці. У савецкі час часць № 7443 займалася аховай зняволеных у Баранавічах, затым была расфармаваная, і адрадзілася як спецбатальён унутраных войскаў па ахове асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў, галоўнай задачай якога стала ахова БелАЭС[1].

Новая часць была адкрыта ў сакавіку 2017 года[2]. На баявое дзяжурства па ахове Беларускай АЭС вайскоўцы заступілі 6 красавіка 2020 года. У ліпені 2023 года ў складзе батальёна сфарміраваны атрад спецыяльнага прызначэння «Цыклон»[1]. У склад фарміравання ўваходзіць таксама сапёрная група[3].

Спецбатальён размешчаны паблізу ад вёскі Валайкуны, прымыкаючы да станцыі. Колькасць вайскоўцаў на 2021 год — прыкладна 300 чалавек (у тым ліку тры ўладальні крапавага берэта на 2018 год[4]). Камандзірам батальёна на 2023 года з’яўляўся палкоўнік Віктар Жадобін — сын высокапастаўленага сілавіка Юрыя Жадобіна. На ўзбраенні часці маецца бранятэхніка. Атрад «Цыклон» абсталяваны БЛА, дронамі-камікадзэ, ўдарнымі дронамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads