Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

вайсковая арганізацыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Беларусі, паводле закона прызначаная для «абароны правоў грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Беларусі ад злачынных замахаў». Ужываецца для абароны рэжыму Лукашэнкі. Актыўна супрацоўнічае з расійскай тэрарыстычнай групай «Вагнер»[2].

Хуткія факты Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

3 чэрвеня 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс змяненняў і рэфармавання войск. У 1994 годзе ў склад унутраных войск былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацверджаны арганізацыйная структура і дыслакацыя ўнутраных войск.

22 кастрычніка 2001 года быў падпісаны Указ № 601 «Аб заснаванні нагруднага знака ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».

У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закона «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваннем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было здзейсненае беспрэцэдэнтна жорсткае задушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.

У 2023 годзе ўнутраныя войскі папоўніліся новымі спецпадраздзяленнямі[3][4]: брэсцкі атрад «Шторм» (в/ч 5526), гродзенскі «Тайфун», гомельскі «Буран», астравецкі «Цыклон» (в/ч 7434[5]), мінскія «Тарнада» (в/ч 3310), «Рысь» і «Беркут» (абодва в/ч 3214[6]). Апошнія два ўкамплектаваны добраахвотнікамі і ветэранамі. У склад «Тарнада», акрамя беларусаў, увайшлі расійскія «вагнераўцы»[7].

Remove ads

Асноўныя задачы ўнутраных войскаў

  • Удзел у ахове грамадскага парадку, забеспячэнні грамадскай бяспекі;
  • Ахова папраўчых калоній, лячэбных папраўчых устаноў і ажыццяўленне сумесна з іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
  • Канваіраванне і ахова асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
  • Удзел у вышуку асоб, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду;
  • Ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спецыяльных грузаў;
  • Удзел у забеспячэнні бяспекі асоб і аб’ектаў, якія знаходзяцца пад аховай;
  • Удзел у забеспячэнні рэжымаў надзвычайнага і ваеннага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі;
  • Абясшкоджванне і знішчэнне неразарваных боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў;
  • Удзел у мерапрыемствах па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • Удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь[8].
Remove ads

Склад войска

Вольнае войска каля 12 тысяч чалавек. Структура:

Камандуючыя

Начальнікі штаба

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

У выніку выбараў і пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе некаторыя кіраўнікі ўнутраных войск трапілі пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года у Чорны спіс Еўрасаюза ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку і яго намесніка Хазалбека Атабекава[9][10], 17 снежня — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[11], 21 чэрвеня 2021 года — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[12]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[13] і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка і Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс Канады[15][16] і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18]. 21 чэрвеня 2021 года пад санкцыі ЗША трапілі і самі ўнутраныя войскі[18].

У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя спісы Еўрасаюза, Швейцарыі і Японіі[19], у жніўні 2023 года — пад санкцыі Канады[20].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://mvd.gov.by/by/page/vnutrennie-vojska/komandovanie — 2025. Праверана 16 мая 2025.
  2. Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер» . Наша Ніва (22 снежня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  3. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  5. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.)} (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  6. Backgrounder ­­­­– Sanctions related to Belarus (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.)} (21 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  7. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  8. Внутрішні війська Міністерства внутрішніх справ Республіки Білорусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads