Вакальная музыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вака́льная му́зыка — музыка для спеваў; галіна музычнага мастацтва, у якой асноўная сэнсавая нагрузка ўскладаецца на пеўчы голас[1].

Спецыфіка

Вакальная музыка (за выключэннем вакаліза) звязана з літаратурным тэкстам і таму адносіцца да жанру праграмнай музыкі. Спецыфіка вакальнай музыкі заключаецца ў тым, што вакальны мелас нараджаецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння моўнай прасодыі з уласна музычнай інтанацыяй[1].

У старажытных формах фальклору гэтая сувязь мела сінкрэтычны характар, а пасля падзелу паэзіі і музыкі на самастойныя віды мастацтва — сінтэтычны. Вакальная музыка можа быць з інструментальным і аркестравым суправаджэннем або без яго (а капэла)[1].

Remove ads

Жанры

Вакальная музыка ахоплівае камерна-вакальныя творы для аднаго, двух ці трох галасоў (песня, раманс, вакальны дуэт, трыа), ансамбля ці хору (харавая мініяцюра, паэма, канцэрт), буйныя творы для хору з аркестрам (кантата, араторыя, вакальна-сімфанічная паэма), а таксама сцэнічныя творы (опера, аперэта, мюзікл)[1].

У рэлігійным кульце

З даўніх часоў вакальная музыка выкарыстоўваецца ў рэлігійным кульце. Песнапенні складаюць асноўную частку богаслужэнняў праваслаўнай царквы (літургія, усяночнае трыванне, паніхіда) і каталіцкай (меса, рэквіем; гл. Царкоўная музыка)[1].

У беларускай музыцы

Традыцыі свецкай харавой вакальнай музыкі на Беларусі закладзены ў канцы XV стагоддзя ў кантах і псальмах. Яна займала значнае месца ў творчасці многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў[1].

У 1980—1990-я гады беларускія кампазітары пачалі распрацоўваць новыя для нацыянальнага мастацтва жанры: духоўны харавы канцэрт (Л. Шлег, А. Бандарэнка), літургію (А. Залётнеў, С. Бельцюкоў), месу (А. Літвіноўскі), вакальную сімфонію (А. Мдывані, А. Сонін, В. Войцік). Вакальная музыка розных жанраў прадстаўлена і ў творах кампазітараў беларускага замежжа (М. Равенскі, М. Шчаглоў, Э. Зубковіч і інш.)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads