Валерый Іванавіч Галубовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Іванавіч Галубовіч (10 кастрычніка 1943, Магілёў) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафесар (1997).

Хуткія факты Валерый Іванавіч Галубовіч, Дата нараджэння ...

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з 1985 загадчык кафедры эканамічнай гісторыі.

Даследуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае развіццё БССР у 1940—1980-я, гісторыю развіцця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).

Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».

Мае каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads