Валерый Іванавіч Жук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Іванавіч Жук (нар. 25 ліпеня 1949, в. Паўстынь, Слуцкі раён) — беларускі мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2005).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1973 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. Настаўнічаў. 3 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1992 вучоны сакратар, з 2004 намеснік дырэктара, ў 2012—2021 — дырэктар.
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Навуковая дзейнасць
Даследуе гісторыю беларускага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Аўтар кніг «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Беларуская скульптура малых форм» (1988), «Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 18—20 стагоддзяў. Станаўленне і тэндэнцыі развіцця» (2006), каталога «Валерый Шкаруба» (2007).
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).
Літаратура
- Г. А. Фатыхава. Жук Валерый Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads