Валерый Іванавіч Кудашоў
беларускі эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Іванавіч Кудашоў (нар. 1 ліпеня 1941, в. Акцябрск, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і механізмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці», 1969), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978).
Працаваў у Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект» (з 1970), Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР (з 1972), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1984, загадчык кафедры), Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (1992—2004, з 1997 — старшыня, у 2001—2004 — генеральны дырэктар), Мінскім інстытуце кіравання (2004—2013, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2014, прафесар кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці).
Навуковыя інтарэсы: кіраванне інавацыйнай дзейнасцю; кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю; пытанні набыцця правоў на вынаходствы, перадачы тэхналогій і ноу-хау.
Remove ads
Узнагароды
Залаты медаль імя В. І. Бліннікава «За ўнёсак у вынаходніцкую і патэнтную справу» (2006).
Бібліяграфія
- Организационно-экономический механизм управления научно-техническими нововведениями в процессе развития рыночных отношений : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 15.12.1998 : утверждена 28.04.1999 / Кудашов Валерий Иванович. — Минск, 1998.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads