Мінскі інавацыйны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінскі інавацыйны ўніверсітэтmap
Remove ads

Мінскі інавацыйны ўніверсітэтбеларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску ў 1991—2024 гадах.

Хуткія факты Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (МІУ), Заснаваны ...
Remove ads

Спецыяльнасці

Універсітэт праводзіў па наступных спецыяльнасцях[1]:

І ступень

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Псіхалогія», кваліфікацыя — псіхолаг, выкладчык псіхалогіі;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (англійская і нямецкая мовы)
  • «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», кваліфікацыя — інжынер-праграміст;
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-менеджар

Магістратура

  • «Псіхалогія»
  • «Юрыспудэнцыя»
  • «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання»
  • «Эканоміка»

Аспірантура

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі);
  • 12.00.03 - грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права (юрыдычныя навукі)

Дактарантура

  • 08.00.05 - эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (эканамічныя навукі)

Усё навучанне на платнай аснове.

Remove ads

Вядомыя выкладчыкі

Цікавыя факты

  • МІУ вядзе анлайн-рэйтынг паспяховасці студэнтаў, пачынаючы з 2 курса[2].
  • У 2002 годзе ў артыкуле газеты СБ. Беларусь сегодня, у якім журналіст Віктар Панамароў пераважна крытыкаваў прыватныя ВНУ, ён даў такую характарыстыку Мінскаму інстытуту кіравання: «А мяне ўразіў раскошны люстраны хол Мінскага інстытута кіравання. Здзівіў дызайн яго шасці карпусоў, над якімі разносілася мелодыя „Да Элізы“ Бетховена: пачатак перапынку паміж лекцыямі! Бо пачыналася ўсё з абшарпанага будынку нейкага ДК. Праз некалькі гадоў, мяркуючы па генплане, тут будзе ўнікальны студэнцкі „кампус“. Глухая ўскраіна зменіцца рашучым чынам[3]
  • У 2016—2018 гадах у МІУ пры цэнтры дыстанцыйнага навучання атрымоўвалі вышэйшую адукацыю зняволеныя некаторых калоній Бабруйска і Гомеля[4][5].
  • На парламенцкіх выбарах 2019 года па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 Мінска ад БСДГ сваю кандыдатуру выстаўляў студэнт 5 курса МІУ Аляксей Караткоў[6][7][8].

Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019—2020 гадах

У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[9]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[10][11]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[12][13]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[14]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[15].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[16]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[17].

13—18 сакавіка 2020 года МІУ зноў беспаспяхова спрабаваў прайсці акрэдытацыю, і тады большасць студэнтаў азначаных спецыяльнасцей накіравалі на атэстацыю ў Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і БІП - Інстытут правазнаўства[18][19][20].

1 ліпеня 2020 г. на агульным сходзе студэнтаў спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", навучэнцам гэтай спецыяльнасці рэктар МІУ параіў перавесціся ў БДТУ, з якім МІУ заключыў спецыяльнае пагадненне, а тым, хто застанецца падымуць аплату за навучанне. Пры гэтым, тым, хто вырашыць перавесціся, трэба будзе даплаціць больш за 1000 руб. і здаць да 17 экзаменаў акадэмічнай розніцы[21].

У красавіку 2022 года студэнты МІУ атрымалі паведамленне аб неабходнасці пераводу ў іншыя адукацыйныя ўстановы «ў сувязі з планаваным у 2024 годзе спыненнем адукацыйнай дзейнасці»[22].

Remove ads

Зноскі

  1. Спецыяльнасці Архівавана 12 верасня 2021.//Сайт універсітэта
  2. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано — того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня
  3. Дадзеныя пра навучанне А.С. Круткова на 5 курсе МІУ - з улёткі кандыдатаў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108
  4. Личная месть министра Карпенко? Архівавана 11 сакавіка 2020. // Белорусский партизан
  5. Требования едины и все их должны выполнять! Архівавана 12 лістапада 2019. // Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі РБ
  6. Паўторная акрэдытацыя праводзілася на падставе загада Дэпартамента кантроля якасці Міністэрства адукацыі Беларусі №60-п ад 10.03.2020.
  7. Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская . Наша Ніва (15 красавіка 2024). Праверана 17 красавіка 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads