Валерый Інакенцьевіч Загрэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Інакенцьевіч Загрэўскі (нар. 30 красавіка 1948, Томск, Расія) — педагог, спецыяліст у галіне біямеханікі, тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Доктар педагагічных навук (1995), прафесар (2011). Член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Беларускай інжынернай акадэміі (2002).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры імя Ф. Ф. Лесгафта (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», кваліфікацыя «Трэнер-педагог па гімнастыцы», 1970; аспірантура, 1978), Расійскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры (дактарантура, 1994).
Працаваў у Томскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1973—1995); Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1995, факультэт фізічнага выхавання, кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, прафесар, у 1997—2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэхніка спартыўных практыкаванняў.
Remove ads
Узнагароды
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2003), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009) і інш.
Бібліяграфія
- Программирование обучающей деятельности спортсменов на основе имитационного моделирования движений человека на ЭВМ : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 01.02.08 ; 13.00.04 / Загревский Валерий Иннокентьевич. — Москва, 1994.
- Биомеханика физических упражнений : учебное пособие / В. И. Загревский, О. И. Загревский. — Томск, 2007.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads