Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч
літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч (22 красавіка 1939, в. Красная Горка, Ушацкі раён — 26 студзеня 1990) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1979), дацэнт (1985).
Remove ads
Біяграфія
Бацька, Іосіф Іванавіч, у 1939 быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, пайшоў у партызаны. Загінуў у час прарыву блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года. Маці, Шастакова Ганна Сямёнаўна, была загадчыцай Лагаўской пачатковай школы. У гады вайны В. Атрашкевіч разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Вучыўся ў Лагаўской пачатковай, Ленінскай сямігадовай школах. Пасля заканчэння Ушацкай СШ (1956) працаваў ва Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 годзе паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 годзе ў сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 годзе. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы гэтага інстытута (1962—1968).
У 1968 перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 — загадчык кафедры літаратуры, дацэнт (1985). Член КПСС з 1964.
Remove ads
Творчая дзейнасць
Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследуе праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе[2].
Remove ads
Зноскі
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.
- Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads