Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч

літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч (22 красавіка 1939, в. Красная Горка, Ушацкі раён — 26 студзеня 1990) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1979), дацэнт (1985).

Хуткія факты Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька, Іосіф Іванавіч, у 1939 быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, пайшоў у партызаны. Загінуў у час прарыву блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года. Маці, Шастакова Ганна Сямёнаўна, была загадчыцай Лагаўской пачатковай школы. У гады вайны В. Атрашкевіч разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Вучыўся ў Лагаўской пачатковай, Ленінскай сямігадовай школах. Пасля заканчэння Ушацкай СШ (1956) працаваў ва Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 годзе паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 годзе ў сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 годзе. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы гэтага інстытута (1962—1968).

У 1968 перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 — загадчык кафедры літаратуры, дацэнт (1985). Член КПСС з 1964.

Памёр у Магілёве[1].

Remove ads

Творчая дзейнасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследуе праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.
  2. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 2 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads