Валерый Валер’евіч Мацкевіч
сябра Каардынацыйнай Рады, адказны па пытаннях стратэгічнага планавання і каардынацыі НАУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Валер’евіч Мацкевіч (нар. 15 жніўня 1983[1], Бабруйск, Магілёўская вобласць[2]) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік. З канца 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычных рухах, быў адным з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі «Малады фронт». У кастрычніку 2023 года прызначаны кіраўніком апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
У 2007 годзе скончыў Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2009 годзе атрымаў дыплом магістра ў Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце па спецыяльнасці «Публічная палітыка»[4].
У 2012 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці і сфакусаваўся на прадпрымальніцтве. Займаўся кіраваннем мінскай школы прадпрымальнікаў для падлеткаў «Спадчына 21» (з рус.: «Наследие 21»)[5].
Пасля выбараў прайшоў 2020 года праз зняволенне ў жодзінскай турме і Акрэсціна[4]. У кастрычніку 2020 года, асцярагаючыся арышту, прайшоў 40 кіламетраў праз палескія балоты і лясы, каб патрапіць ва Украіну[5].
Remove ads
Грамадская і палітычная дзейнасць
Займаецца палітычным актывізмам з 1999 года[4]. У 16 год удзельнічаў у Маршы Свабоды, на якім пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам[5]. Былы намеснік старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». Удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях падчас выбараў 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2007 годзе балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў.
У 2020 годзе прымаў удзел у выбарчым штабе Валерыя Цапкалы. У ім займаўся распрацоўкай стратэгіі агітацыйнай кампаніі[5].
Член Каардынацыйнай рады першага склікання. У кастрычніку 2023 года прызначаны Святланай Ціханоўскай кіраўніком апарату Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі[4].
Remove ads
Асабістае жыццё
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads