Народнае антыкрызіснае ўпраўленне

арганізацыя «ценявога ўрада» Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
Remove ads

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) — структура, створаная падчас палітычнага крызісу і пратэстаў у Беларусі з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. Прынцыпы дзейнасці НАУ ўхвалены Каардынацыйнай радай 26 кастрычніка 2020 года. Згодна праграмы паўнамоцтвы НАУ спыняюцца ў дзень уступлення на пасаду новага Прэзідэнта Беларусі.

Хуткія факты Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

28 кастрычніка 2020 года член Прэзідыума Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Павел Латушка заявіў аб стварэнні народнага антыкрызіснага кіравання[2][3], якое адказна за пачатак перамоў, а таксама забяспечыць стабільнасць у Беларусі на перыяд пераходу ўлады[4].

6 лістапада Павел Латушка заявіў, што беларуская апазіцыя будзе заклікаць замежныя дзяржавы спыніць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і пачаць крымінальны пераслед тых, хто адказны за гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян[5][6].

11 лістапада НАУ апублікавала[7] два сцэнарыі транзіту ўлады ў Беларусі[8][9][10].

14 лістапада НАУ апублікавала даныя з унутраных справаздач МУС Рэспублікі Беларусь па колькасці затрыманых і колькасці пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Паводле іх, з 9 жніўня да 3 лістапада 2020 года ў Беларусі затрымана больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і здзяйсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні»[11][12]. За гэты час супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні.

НАУ сумесна з ініцыятывай BYPOL займаліся рэалізацыяй праекта «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»[13]. 1 снежня 2020 года адбылася прэзентацыя праекта[14].

У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала НАУ экстрэмісцкім фарміраваннем[15].

Remove ads

Кірункі дзейнасці

  • Абарона беларускіх грамадзян ад рэпрэсій[16];
  • Прыцягненне да адказнасці тых, хто вінаваты ў гвалце і фальсіфікацыі вынікаў выбараў;
  • Фарміраванне спісу кампаній, звязаных з фінансаваннем рэжыму, для прымянення эканамічных санкцый;
  • Супрацоўніцтва з міжнародным арганізацыям для персанальных санкцый супраць асоб, хто падтрымлівае рэжым;
  • Падтрымка мірных пратэстаў, страйкавага руху і іншых формаў лакальнай самаарганізацыі;
  • Падтрымка ўразлівых слаёў насельніцтва;
  • Кадравае забеспячэнне ўрада ў перыяд стабілізацыі;
  • Кадравае забеспячэнне ўрада ў перыяд стабілізацыі;
  • Аднаўленне знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва;
  • Стабілізацыя і аднаўленне росту эканомікі;
  • Забеспячэнне функцыянавання сацыяльных сфер.
Remove ads

Структура

  • Кіраўнік НАУ — Павел Латушка
  • адказны за эканоміку і фінансы — Яўген Буры
  • адказны за знешнюю палітыку і гандаль — Анатоль Котаў
  • адказны па пытаннях юстыцыі — Міхаіл Кірылюк
  • адказны па пытаннях бяспекі, МУС, Мінабароны — Вадзім Пракоп’еў
  • адказны па пытаннях сацыяльнай палітыкі — вакантна
  • адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця — Юрась Губарэвіч

Зноскі

  1. НАУ_транзит власти.docx. Google Docs. Праверана 8 чэрвеня 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads