Валерый Васільевіч Рабец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Васільевіч Рабец (нар. 15 чэрвеня 1951, в. Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі будаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, (менеджар-эканаміст).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў механікам упраўлення механізацыі № 141 трэста № 16 «Нафтабуд» у горадзе Наваполацку. Пасля работы ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы з’яўляўся старшынёй прафкама ўпраўлення механізацыі № 141 трэста № 16 «Нафтабуд». Быў начальнікам аддзела тэхнікі бяспекі трэста № 16 «Нафтабуд», галоўным інжынерам, дырэктарам завода жалезабетонных вырабаў трэста № 16 «Нафтабуд», дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Наваполацкжалезабетон». Дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Наваполацкжалезабетон».

Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «За заслугі ў будаўніцтве», «Ганаровы будаўнік»[2].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads