Наваполацк

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Наваполацкmap
Remove ads

Навапо́лацк[5] (трансліт.: Navapolack) — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017)[6].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1954 дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.

22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі, у склад пасёлка ўключаны прамысловая пляцоўка Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, пляцоўка вытворча-тэхнічнай базы будаўнічага трэста № 16 «Нафтабуд», размешчаныя на тэрыторыі Ветрынскага раёна, тэрыторыя жылога гарадка, а таксама вёскі Плаксы, Серадома і Слабада, пералічаныя са складу Экіманскага сельсавета Полацкага раёна[7]. Утвораны рабочы пасёлак быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Полацкага гарсавета.

У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.

14 снежня 1963 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласці[8].

30 верасня 1964 года ў мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна[9], 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі Фарынаўскага сельсавета[10].

У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.

У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).

28 красавіка 1978 года ў склад Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета[11].

Remove ads

Геаграфічнае становішча

Наваполацк пабудаваны на раўніннай багнаватай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка — дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу[12].

Месцазнаходжанне

Больш інфармацыі Адлегласць ад Наваполацка да буйных гарадоў (па аўтадарогах) ...
Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагоддзе: 1970 — 40,1 тыс. чал.[15]; 1995 — 96,1 тыс. чал.[15]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 100,8 тыс. чал.; 2009 год — 101,0 тыс. чал.; 2009 год — 98 138 чал. (перапіс)[4]; 2016 год — 102 394 чал.[16]; 2017 год — 102 288 чал.[6]

Эканоміка

У горадзе існуе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з’яўляецца ДГП «Базіс».

Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.

12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку[17].

Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ

Remove ads

Транспарт

Культура

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.

Адукацыя

Thumb
Наваполацк, вуліца Маладзёжная, дом 47. Будынак падатковай інспекцыі горада. На заднім плане — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, званы студэнтамі «Бастыліяй»[18].

Першай у Наваполацку ў 1959 г. была адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 г. Полацка. У 1963 г. пачала работу СШ № 2, у 1966 г. — СШ № 3, у 1969 г. — СШ № 4.

На сённяшні дзень у горадзе працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, гімназія, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.

Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:

  • СШ № 1 — з архітэктурна-мастацкім ухілам;
  • на базе СШ № 2 працуе ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі воінскай славы» (раней ён называўся «Чырвоныя следапыты»), створаны абсерваторыя і планетарый;
  • СШ № 3 — з музыкальна-харавым ухілам;
  • СШ № 4 — з кадэцкіми фізіка-матэматычными класамі, якія рыхтуюць вучняў для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь;
  • СШ № 5 працуе па этнаграфічнай праграме;
  • СШ № 6 (з 1 верасня 1992 г. Наваполацкая гімназія, зараз гімназія № 1);
  • СШ № 7- з харэаграфічным ухілам;
  • СШ № 9 — з паглыбленым вывучэннем замежных моў; (Зараз гімназія № 2)
  • СШ № 10 З 1993 г. у школе адкрыты Наваполацкі ліцэй, які рыхтуе вучняў да паступлення ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • СШ № 12 — з экалагічным ухілам.

У горадзе адкрыты Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.

Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў — дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Палац дзяцей і моладзі.

Remove ads

Медыцына

У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі[19]. ААТ «Нафтан» уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,

Remove ads

Славутасці

Thumb
Зіма ў Наваполацку. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў.

  • Курган працоўнай славы знаходзіцца ў прамзоне насупраць аўтапарка № 6.
  • Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» ўстаноўлены на вуліцы Маладзёжнай — на месцы пачатку будаўніцтва горада[20].
  • Помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатораву — першаму дырэктару НПЗ. Устаноўлены ў 1993 годзе на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптар Л. Аганаў.
  • Помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 годзе. Аўтар А. Захараў.
  • Помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму» ўстаноўлены ў 1984 годзе прамзоне, каля завода ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў, А. Селіванаў.
  • Мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 годзе ўстаноўлены па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір» у 1974 годзе.
  • Помнік Л. П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы Полацка ўстаноўлены ў 1970 годзе ля СШ № 3. Скульптар А. Дупін.
  • Помнік на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка па вуліцы Паркавай. Аўтар — архітэктар М. Царык.
  • У 2002 годзе ў раёне гасцініцы «Нафтан» пастаўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аўтар Л. Аганаў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads