Валерый Мікалаевіч Снапко
вучоны-фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Мікалаевіч Снапко́[1] (руск.: Валерий Николаевич Снопко; нар. 19 лютага 1939) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1993). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1974 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Тапкі (Кемераўская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1961 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі), у 1983—1993 і 1998—2010 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1993—1998 гадах працаваў у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па спектральнай дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы, уздзеянні лазернага выпраменьвання на рэчыва, па аптычнай піраметрыі. Вызначыў тэмпературу і канцэнтрацыю электронаў плазмы, што ўтвараецца пры ўваходзе касмічных апаратаў у атмасферу Зямлі.
Сярод апублікаванага:
- Приповерхностный пробой газов излучением СО2-лазера / В. С. Голубев, Л. И. Киселевский, В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 1978.
- Спектральные метoды oптическoй пирoметрии нагретoй пoверхнoсти / Снопко В. Н. ; Ин-т физики АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1988. — ISBN 5-343-00196-3
- Основы методов пирометрии по спектру теплового излучения / В. Н. Снопко; Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова — Мн.: Институт физики, 1999.
- Метрологическое обеспечение лазерной техники в Республике Беларусь / В. А. Длугунович, В. Н. Снопко — Мн, 2007.
- Представление точности измерений через погрешности и неопределенности / В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 2009.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads