Валерый Паўлавіч Ярашэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́рый Па́ўлавіч Ярашэ́ўскі (26 жніўня 1950, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны служачы.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1972), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
У 1972—1992 гадах — інжынер, старшы інжынер, вядучы інжынер, начальнік сектара, начальнік аддзела НДІ сродкаў аўтаматызацыі.
З 1992 па 1993 гады — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай цэнтральнай мытні.
У 1993—2000 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2004 гады з’яўляўся начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за знешнеэканамічнай дзейнасцю Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З 2004 года па 15 красавіка 2011 года[1] працаваў дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2008 года па снежань 2010 года з’яўляўся намеснікам старшыні Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму[2].
З 2011 па 2012 гады — саветнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментары».
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Пашаны,
- медаль «За працоўныя заслугі» (2003)[3],
- ордэн Айчыны ІІІ ступені (15 мая 2008)[4].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads