Валерый Пятровіч Беразіенка

спецыяліст у галіне тэхналогій і машын зварачнай вытворчасці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Пятровіч Беразіенка (13 снежня 1938, Чаркасы, Украіна — 20 лістапада 2020) — спецыяліст у галіне тэхналогій і машын зварачнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2000).

Хуткія факты Валерый Пятровіч Беразіенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1961), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (аспірантура, 1972).

Працаваў у Магілёўскім машынабудаўнічым тэхнікуме (з 1961), Беларуска-Расійскім універсітэце (1963—2013, прафесар кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», у 1975—1985 — загадчык кафедры, у 1973—1975 — дэкан электрамеханічнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: павышэнне нясучай здольнасці зварных злучэнняў; распрацоўка прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў кантактнай зваркі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Теоретические и технологические основы повышения несущей способности соединений, выполненных контактной точечной и рельефной сваркой, регулированием их напряженно-деформированного состояния : диссертация … доктора технических наук : 05.03.06 : защищена 27.03.1998 : утверждена 00.00.0000 / Березиенко Валерий Петрович. ― Могилев, 1998.
  • Исследование процесса и разработка технологии конденсаторной контурной сварки корпусов микросхем и полупроводниковых приборов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 167 / Березиенко Валерий Петрович. ― Москва, 1972.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads