Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»

вышэйшая навучальная ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага»
Remove ads

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.

Хуткія факты Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» (НТУУ «КПІ»), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.

Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.

Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.

Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны № 289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце» яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.

Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года № 992 «Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны» Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.[2]

Remove ads

Структура інстытута

Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваім складзе наступныя структурныя адзінкі[3]:

Інстытуты

  • Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу — ІПСА
  • Вучэбна-навуковы інстытут тэлекамунікацыйных сістэм — ІТС
  • Вучэбна-навуковы выдавецка-паліграфічны інстытут — ВПІ
  • Вучэбна-навуковы інстытут аэракасмічных тэхналогій
  • Вучэбна-навуковы інстытут атамнай і цеплавой энергетыкі
  • Інстытут энергазберажэння і энергаменеджменту — ІЭЭ
  • Вучэбна-навуковы інстытут матэрыялазнаўства і электразваркі імя Е. А. Патона
  • Інстытут спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі — ІССАІ
  • Механіка-машынабудаўнічы інстытут — ММІ
  • Фізіка-тэхнічны інстытут — ФТІ

Факультэты

  • Інжынерна-хімічны факультэт — ІХФ
  • Прыборабудаўнічы факультэт — ПФ
  • Радыётэхнічны факультэт — РТФ
  • Факультэт біямедыцынскай інжынерыі — ФБМІ
  • Факультэт біятэхналогіі і біятэхнікі — ФБТ
  • Факультэт электраэнергатэхнікі і аўтаматыкі — ФЭА
  • Факультэт электронікі — ФЭЛ
  • Факультэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі — ФІВТ
  • Факультэт лінгвістыкі — ФЛ
  • Факультэт менеджменту і маркетынгу — ФММ
  • Факультэт сацыялогіі і права — ФСП
  • Факультэт прыкладной матэматыкі — ФПМ
  • Фізіка-матэматычны факультэт — ФМФ
  • Хіміка-тэхналагічны факультэт — ХТФ

Навуковыя падраздзялення

  • Навукова-тэхнічная бібліятэка
  • Дзяржаўны політэхнічны музей
  • Вучоны Савет
  • Навуковы парк «Кіеўская політэхніка»
  • Навукова-тэхнічнага аб’яднанне «КПІ-Тэлекам»

Іншыя структурныя падраздзяленні

  • Інстытут маніторынгу якасці адукацыі — ІМЯА
  • Вучэбна-метадычны комплекс «Інстытут паслядыпломнай адукацыі» — ВМК «ІПА»
  • Цэнтр міжнароднай адукацыі — ЦМА
  • Кафедра ваеннай падрыхтоўкі — КВП
  • Філіял у горадзе Славутыч
  • Політэхнічны ліцэй
  • Тэхнічны ліцэй
Remove ads

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads