Валерый Пятровіч Ваўлеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Пятровіч Ваўлеў (нар. 13 студзеня 1949, Парэчча, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Кіраўнік федэрацыі баскетбола ў Мастоўскім раёне. Бацька баскетбольнага трэнера Андрэя Ваўлева[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1950 годзе сям’я Ваўлева пераехала жыць у г. Масты. У 1966 годзе ён скончыў сярэднюю школу № 1 г. Масты.
З 1960 года ў Мастах была адкрыта спартовая школа, і ён быў залічаны ў першыя шэрагі спартоўцаў. Яго трэнерам быў Пранас Прана Мікалаюнас. За час заняткаў у спартовай школе ён неаднаразовае быў срэбным прызёрам Гродзенскай вобласці і членам зборнай каманды.
У 1970 годз скончыў спартовы факультэт БДІФК па спецыяльнасці «Трэнер па баскетболе» і яму былі прысвоены званне «Кандыдат у майстры спорту» і вышэйшая судзейская катэгорыя.
Пасля службы ў войску працаваў трэнерам-выкладнікам ДЮСШ у Мастах. Потым у 2005—2010 гадах — трэнерам-выкладнікам дзяржаўнай вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску.
Пазней быў трэнерам-выкладнікам Мастоўскай ДЮСШАР. З 2011 па 2016 гады кіраваў спартовай школай.
За час працы трэнерам-выкладнікам яго выхаванцамі былі: Лілія Малая, Ала Крышчык, Вольга Кантар, Таццяна Кароль, Святлана Дзенісевіч, Наталля Ёрш, Ірына Венская, Вольга Цярэнцьева.
Remove ads
Клубная трэнерская кар’ера
- 1994—1995 — Мастаўчанка (Масты)
- 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск)
- 2007—2009 — РДВАР (Мінск) (другі трэнер)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads