Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз
Remove ads

Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз (народж. Ваньковіч; 18052 сакавіка 1843(1843-03-02)) — арыстакратка з роду Ваньковічаў, жонка Канстанціна Тызенгаўза.

Хуткія факты Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз, Партрэт Марыі з Ваньковічаў, жонкі Канстанціна Тызенгаўза. Нацыянальны мастацкі музей Украіны. ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіла з вялікалітоўскага шляхецкага роду Ваньковічаў. Бацькамі яе былі ігуменскі павятовы маршалак Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812) і яго жонка Ганна з Солтанаў (каля 1790—1812).

Thumb
Канстанцін Тызенгаўз.

19 снежня 1821 года у касцёле святога Тадэвуша Апостала ў Лучаі (валоданне Ваньковічаў) пабралася шлюбам з графам Канстанцінам Тызенгаўзам (1786—1853). Жыла ў пастаўскай сядзібе.

У шлюбе нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі[1]:

Thumb
Палац Тызенгаўзаў у Паставах.

Габрыэля Пузына ў сваіх успамінах згадвала, што графіня не праяўляла ў доме ніякай ініцыятывы. Усё распараджэнні «па мячы і па кудзелі» аддаваліся вуснамі мужа. Гаспадыні як такой у Паставах не існавала, была толькі жонка і маці, а пані — хіба для некалькіх служанак у гардэробнай. Маладая, з добрым пасагам жонка не рвалася да забаў у горадзе і ўбораў, а была захоплена выхаваннем дзяцей.

Ёй належала «гадавая пенсія ў дзвесце дукатаў». Траціла грошы на дабрачыннасць.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads