Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерыя Антоніеўна Тызенгаўз (народж. Ваньковіч; 1805 — 2 сакавіка 1843) — арыстакратка з роду Ваньковічаў, жонка Канстанціна Тызенгаўза.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіла з вялікалітоўскага шляхецкага роду Ваньковічаў. Бацькамі яе былі ігуменскі павятовы маршалак Антон Тадэвушавіч Ваньковіч (1780—1812) і яго жонка Ганна з Солтанаў (каля 1790—1812).

19 снежня 1821 года у касцёле святога Тадэвуша Апостала ў Лучаі (валоданне Ваньковічаў) пабралася шлюбам з графам Канстанцінам Тызенгаўзам (1786—1853). Жыла ў пастаўскай сядзібе.
У шлюбе нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі[1]:
- Збігнеў (1822—1845).
- Алена (1825—1864).
- Марыя Ганна Валерыя (1827—1890) — мастачка, мецэнатка.
- Уладзіслаў (1830—?).
- Райнольд Тызенгаўз (1830—1881) — прадпрымальнік і мецэнат.

Габрыэля Пузына ў сваіх успамінах згадвала, што графіня не праяўляла ў доме ніякай ініцыятывы. Усё распараджэнні «па мячы і па кудзелі» аддаваліся вуснамі мужа. Гаспадыні як такой у Паставах не існавала, была толькі жонка і маці, а пані — хіба для некалькіх служанак у гардэробнай. Маладая, з добрым пасагам жонка не рвалася да забаў у горадзе і ўбораў, а была захоплена выхаваннем дзяцей.
Ёй належала «гадавая пенсія ў дзвесце дукатаў». Траціла грошы на дабрачыннасць.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads