Валер Каліноўскі
беларускі журналіст і пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валер Каліноўскі, поўнае імя Валерый Фёдаравіч Каліноўскі (нар. 17 студзеня 1967, Казанка Мікалаеўскай вобласці УССР) — беларускі журналіст і пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям’і беларуса і ўкраінкі. Вырас на радзіме бацькі ў Моладаве Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай Моладаўскую сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў у 1991 годзе. Служыў у Савецкай арміі. Скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Пачаў працаваць у 1987 годзе ў іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда»[2], з 1989 года ў мінскай абласной газеце «Мінская праўда», у 1991 — у моладзевай газеце «Чырвоная змена», у 1992—2000 — карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу ў газеце «Звязда», з 2000 — у беларускай службе Радыё Свабода.
Таксама быў сябрам рэдакцыі і некаторы час галоўным рэдактарам газеты «Збудінне», уласным карэспандэнтам па Беларусі газеты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскай службай Радыё Свабода і ўкраінскай службай BBC.
Аўтар публікацый па этнаграфіі і рэлігіязнаўстве ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).
Remove ads
Бібліяграфія
Аўтар кніг
- «Справа Бяляцкага» ў серыі «Бібліятэка Свабоды» (2012), пра заняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
- «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» (Смаленск : Інбелкульт, 2016), прысвечана славістцы і беларусазнаўцы, прафесарцы Эльжбеце Смулковай.
- «Дзеці Францыі. Гісторыя сем’яў, якія паверылі Сталіну». (Мінск: «Кнігазбор», 2019).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads