Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

дзяржаўная радыёстанцыя ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радыё «Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — міжнародная радыёстанцыя, якая вяшчае на Усходнюю і Паўднёва-Усходнюю Еўропу, Расію, Каўказ, Цэнтральную Азію і Блізкі Усход.

Remove ads

Фінансаванне гэтай радыёстанцыі ажыццяўляецца Кангрэсам ЗША праз Агенцтва ЗША па глабальных медыя[6][7].

Remove ads

Гісторыя

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў краінах Усходняй Еўропы да ўлады прыйшлі камуністычныя ўрады, якія атрымлівалі падтрымку ад Савецкага Саюза. Гэта падзея стала адной з прычын пачатку халоднай вайны — канфлікту паміж Усходнім блокам і заходнімі краінамі. У адказ на распаўсюджванне камуністычных ідэй Злучаныя Штаты пачалі актыўна весці ідэалагічную барацьбу. Адным з інструментаў у гэтым супрацьстаянні стала стварэнне Радыё «Свабодная Еўропа».

Для вяшчання на васьмі розных мовах былі задзейнічаны супрацоўнікі з розных краін, уключаючы СССР, Польшчу, Венгрыю, Чэхаславакію і Германію. Вяшчанне пачалося з тэрыторыі Заходняй Германіі летам 1950 года, а ў сакавіку 1953 года была запушчана рускамоўная служба пад назвай «Радыё «Вызваленне» (з 1959 года — Радыё «Свабода»)[8][9].

У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[10].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[11].

Remove ads

Беларуская служба

Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[12].

Геаграфія вяшчання

Вяшчанне спынена

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads