Валкалацкая сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валкалацкая сядзіба — сядзіба ў аграгарадку Валкалата, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Захаваліся фрагменты сядзібы канца XIX стагоддзя. Сам сядзібны дом не захаваўся, да нашых дзён дайшло толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.
Гісторыя
У пачатку ХХ стагоддзя прысядзібным паркам валодалі Васілеўскія. У той час у панскім памесці (фальварку) было 3 дамы. На тэрыторыі, якую займае сучасная бальніца, знаходзіўся панскі будынак. Ён быў абсаджаны ліпамі, што захаваліся да нашых дзён. Захаваліся і некаторыя іншыя пабудовы. Недалёка ад маёнтка знаходзіўся млын. Была кузня.
Парк займаў маляўнічы лагчынападобны схіл, з трох бакоў ахоплены алеямі, якім, верагодна, больш за 2 стагоддзі. Самая велічная (шырыня 8 м) паўночная алея, ліпы якой вышынёй да 26-28 м змыкаюцца кронамі і ўтвараюць зялёны калідор. У 1930-я гады ў парку пабудаваны два свірны. Адзін з іх выдзяляецца паўпаверхам з маленькімі ў выглядзе шчылін вокнамі, мае мансардны дах і галерэю.
Remove ads
Літаратура
- Валкалатчына // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 67-72.
- Волколата // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редсовет: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. — С. 105—106.
- Парк у в. Валкалата // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 680.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads