Валкалата
аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валкала́та[2] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.
Remove ads
Назва
Згодна з В. Жучкевічам, назва вёскі Валкалата (Ваўкалата, Валкалаты) паходзіць ад ваўкалаты — паляўнічыя на ваўкоў, арганізатары аблаў, аблатаць ваўкоў — абкласці, абкружыць, перахітрыць[3].
Геаграфія
Знаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[4].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[5].
Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[6].
У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх.
У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.
У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.
Насельніцтва
Славутасці
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVIII стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000432
- Карчма
- Сядзіба
- Польскія вайсковыя могілкі
- Капліца-надмагілле на могілках
- Валкалацкае балота[крыніца?]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads