Валожынка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валожынка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Хуткія факты Валожынка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 35 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 .

Пачынаецца каля вёскі Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз горад Валожын, упадае ў Іслач ніжэй вёскі Расолішкі. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (плошчай 0,04 км²). Рэчышча ў вярхоўі слаба-звілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да вёскі Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Рачэўка, Асовіца. У пойме сетка меліярацыйных каналаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-054-2.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads