Вальдэмар Вага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вальдэмар Вага
Remove ads

Вальдэмар Вага (эст.: Voldemar Vaga; 29 чэрвеня 1899(1899-06-29)[1], Рэвель22 лютага 1999(1999-02-22), Тарту) — эстонскі гісторык мастацтва і архітэктуры, педагог, доктар мастацтвазнаўства. Ганаровы грамадзянін Тарту (1993).

Хуткія факты Вальдэмар Вага, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1899 года ў Таліне.

У 1910—1917 гадах вучыўся ў Гімназіі Мікалая I у Таліне. У 1913—1914 гадах вучыўся на курсах малявання пры Эстонскім мастацкім таварыстве, у 1918—1919 гадах — у школе-студыі Антса Лайкмаа.

У 1917 годзе — супрацоўнік талінскай міліцыі, блізарукасць і слабыя лёгкія не дазвалялі яму мабілізавацца ў войска. Да 1920 года працаваў у канторы. Вывучаў гісторыю мастацтва ў Тартускім універсітэце ў прафесара Хельгэ Чэліна, скончыў універсітэт у 1926 годзе і атрымаў ступень магістра за працу «Архітэктары Дэрпцкага ўніверсітэта». З 1923 года працаваў у аддзеле гісторыі мастацтваў Тартускага ўніверсітэта. Стажыраваўся з 1928 года па 1929 год ва Універсітэце Сарбона ў Парыжы. З 1933 па 1937 год быў рэдактарам мастацкага аддзела Эстонскай энцыклапедыі. З 1925 па 1940 год чытаў лекцыі ў Мастацкім каледжы Палас. З 1944 года па 1969 год выкладаў у Тартускім дзяржаўным універсітэце, з 1944 года па 1950 год загадваў кафедрай гісторыі эстонскага і ўсеагульнага мастацтва.

У 1964 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сярэднявечная архітэктура Эстоніі» ў Мастацкім інстытуце імя І. Рэпіна ў Ленінградзе.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя. Браты Вальдэмара таксама сталі вядомымі навукоўцамі — Аўгуст Вага спецыялізаваўся ў біялогіі, Альфрэд Вага — гісторык мастацтва.

Памёр 22 лютага 1999 года ў Тарту.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads