Вальсоўшчыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вальсоўшчыкі» (фр.: Les Valseuses) — кінафільм Бертрана Бліе. На арго «Les Valseuses» азначае «яечкі» (тэстыкулы).
Remove ads
Remove ads
Сюжэт
Два сябры, Жан-Клод і П’еро, бунтары і хуліганы, крадуць машыну цырульніка і разам з машынай яго палюбоўніцу Мары-Анж, якая неўзабаве становіцца іх «дзяўчынай на дваіх». За імі едзе паліцыя, яны пускаюцца на ўцёкі па Францыі. Змяняючы машыны, яны здзяйсняюць разнастайныя дробныя злачынствы. Сярод мноства сустрэч на іх шляху адна асабліва ўражвае — сустрэча з Жаннай, немаладой жанчынай, якая толькі выйшла на волю з турмы. Яны дораць ёй адзін шчаслівы дзень. Пасля чаго яна здзяйсняе суіцыд з пісталета Жан-Клода, стрэліўшы сабе ў пахвіну. Шакіраваныя падзеяй, Жан-Клод і П’еро вырашаюць дапамагчы сыну Жанны, Жаку, які таксама знаходзіцца ў зняволенні. У дзень вызвалення яны чакаюць Жака каля турэмнай брамы. Вывозяць з сабой, абяцаюць дзяліцца з ім усім і нават Мары-Анж. Жак прапануе ім паўдзельнічаць у рабаванні, падчас якога ён здзяйсняе забойства. Жан-Клод, П’еро і Мары-Анж зноў пускаюцца на ўцёкі, крадуць машыну двух адпачывальнікаў буржуа разам з іх дачкой Жаклін, якой абрыдзіў мяшчанскі лад жыцця.
Фільм «Вальсоўшчыкі» — эпапея пра пакаленне 1968 года, пра сексуальную рэвалюцыю і свабоду нораваў.
Remove ads
У ролях
- Жэрар Дэпардзьё — Жан-Клод
- Патрык Дэвер — П’еро
- Міу-Міу — Мары-Анж
- Жанна Маро — Жанна
- Жак Шаё — Жак
- Брыжыт Фасэ — дзяўчына з аўтаматрысы
- Крысціян Алер
- Мішэль Пейрэлон — доктар
- Жэрар Букарон — кудлаты слесар
- Ева Дам’ен — жонка доктара.
- Жэрар Жун’ё — эпізод
- Марка Перэн — інспектар у супермаркеце
- Жак Рыспаль — Мэтон, ахоўнік
- Мішэль Піларжэ — буржуа (эпізод)
- Ізабэль Юпэр — Жаклін
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads