Вальтэр Ботэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальтэр Вільгельм Георг Ботэ (ням.: Walther Wilhelm Georg Bothe; 8 студзеня 1891, Араніенбург — 8 лютага 1957, Гайдэльберг) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1954). Унёс значны ўклад у ядзерную фізіку.
Remove ads
Навуковыя працы
Метад супадзенняў і касмічнае выпраменьванне
Менавіта Вальтэр Ботэ сумесна са сваім супрацоўнікам Вернерам Кольхёрстэрам даказалі пры дапамозе метаду супадзенняў існаванне пранікальнага касмічнага выпраменьвання, якое было адкрыта ў 1912 г. у эксперыментах Віктара Геса на паветраным шары.
У 1929 г. Ботэ і Кольхёрстэр распрацавалі адмысловы метад, пры якім паказанні двух паасобных лічыльнікаў Гейгера рэгістраваліся толькі тады, калі яны адбываліся ў пэўнай часовай паслядоўнасці. Такі падлік супадзенняў дазволіў прасачыць шлях часціцы праз лічыльнікі.
Remove ads
Адкрыццё нейтрона
Ботэ і яго студэнт Герберт Бекер былі першымі, хто займаўся адкрыццём нейтрона. У 1930 г. яны апісалі незвычайны тып «гама-прамянёў», які ўзнікаў пры апраменьванні берылію альфа-часціцамі, якія ўзнікаюць пры распадзе палонію. Гэты эксперымент яны праводзілі з мэтай праверкі тэорыі Эрнеста Рэзерфорда і, каб высветліць, ці выпраменьваюцца пры гэтым высокаэнергетычныя часціцы.
Ботэ займаўся фундаментальнымі ўласцівасцямі структуры атама. Па прычыне, што ён практычна не цікавіўся медыцынскімі даследаваннямі, то прапанову аб працы ў Гайдэльбергу варта разглядаць, як спробу ўтрымаць ад эміграцыі вядучага нямецкага фізіка-эксперыментатара. У 30-х гадах ён разам з супрацоўнікамі быў адным з першых навукоўцаў, якія назіралі эфект «ядзернага фотаэфекту» (узаемадзеянне атамнага ядра з фатонамі), правялі ядзерна-спектраскапічныя даследаванні і вырабілі штучныя ізатопы.
Remove ads
Узнагароды
- У 1952 г. Ботэ атрымаў ордэн Pour le Mérite.
- У 1953 г. Ботэ быў узнагароджаны медалём імя Макса Планка.
- У 1954 г. Ботэ атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы
«За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці». Па прычыне дрэннага здароўя Ботэ быў не ў стане паехаць у Стакгольм. Па жаданні Ботэ прэмію атрымала яго дачка Алена Рыдэль. У 1956 г. Ботэ стаў ганаровым доктарам Гісэнскага ўніверсітэта. У 1993 г. вуліца Эрнста Тэльмана была перайменавана ў вуліцу Вальтэра Ботэ. Ботэ быў членам саксонскай акадэміі навук у Лейпцыгу.
Зноскі
- Walther Bothe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- BOTHE WALTHER WILHELM // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Боте Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Боте Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads