Валянціна Іванаўна Кавалёва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Іванаўна Кавалёва (нар. 27 красавіка 1957, в. Міроненкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (філолаг), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджэр-эканаміст). Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 горада Светлагорска, інструктарам ідэалагічнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ Гомельскай вобласці, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Светлагорскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўныя заслугі», «За вернасць абавязку і Айчыне» (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads