Валянціна Іванаўна Мацвіенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянціна Іванаўна Мацвіенка
Remove ads

Валянці́на Іва́наўна Мацвіе́нка, дзявочае прозвішча Цю́ціна (нар. 7 красавіка 1949, Шапятоўка, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Губернатар Санкт-Пецярбурга з 5 кастрычніка 2003 па 22 жніўня 2011 года. Старшыня Урада Санкт-Пецярбурга ў 2003—2011 гадах. Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі ў 1998—2003 гадах. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Грэцыі ў 1997—1998 гадах.

Хуткія факты Валянціна Іванаўна Мацвіенка, Chairman of the Federation Council of Russia[d] ...

Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Кавалер ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага (2019). Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2017). Ганаровы грамадзянін горада Кіславодска (2019). Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2024).

Знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі 27 краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі, Японіі, Украіны і Новай Зеландыі.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Віцэ-прэм'ер Валянціна Мацвіенка падчас падпісання расійска-грэчаскіх дакументаў. Афіны, 2001 год

З сярэбраным медалём скончыла школу (1966), з чырвоным дыпломам — Чаркаскае медыцынскае вучылішча (1967). У 1972 годзе скончыла Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут. На 5-м курсе інстытута выйшла замуж за Уладзіміра Мацвіенку, у 1985 годзе скончыла Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (цяпер РАНХіГС), у 1991 годзе — курсы ўдасканалення кіруючых дыпламатычных работнікаў пры Дыпламатычнай акадэміі МЗС СССР.

У 1972—1977 гадах — загадчыца аддзела, сакратар, першы сакратар Петраградскага райкама УЛКСМ, Ленінград. У 1977—1978 гадах — сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1978—1981 гадах — другі сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1981—1984 гадах — першы сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1984—1986 гадах — першы сакратар Чырвонагвардзейскага райкама КПСС Ленінграда. У 1986—1989 гадах — намеснік старшыні выканкама Ленінградскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (курыравала пытанні культуры і адукацыі). У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР ад Саюза савецкіх жанчын, старшыня Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па справах жанчын, аховы сям'і, мацярынства і дзяцінства, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

З 1991 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Рэспубліцы Мальта. У 1992—1994 гадах — надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Мальта. У 1994—1995 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Расіі. У 1995—1997 гадах — дырэктар Дэпартамента па сувязях з суб'ектамі Федэрацыі, парламентам і грамадска-палітычнымі арганізацыямі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У 1995—1997 гадах — член калегіі МЗС Расійскай Федэрацыі. З 2 кастрычніка 1997 года па 24 верасня 1998 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Грэчаскай Рэспубліцы.

З 24 верасня 1998 года па 11 сакавіка 2003 года — намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. З 11 сакавіка па 15 кастрычніка 2003 года — Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй Федэральнай акрузе. У чэрвені 2003 года ўвайшла ў склад Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads