Ордэн княгіні Вольгі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн княгіні Вольгі (укр.: Орден княгині Ольги) — дзяржаўная ўзнагарода Украіны для ўзнагароджання жанчын за выдатныя заслугі ў дзяржаўнай, вытворчай, грамадзянскай, навуковай, адукацыйнай, культурнай, дабрачыннай і іншых сферах грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей у сям’і.
Аўтар знака ордэна — мастак А. Рудэнка .
Remove ads
Гісторыя
- 15 жніўня 1997 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Д. Кучмы № 827/97 заснаваны знак адрознення Прэзідэнта Украіны «Ордэн княгіні Вольгі» I, II, III ступені. Указам таксама зацверджаны Статут знака адрознення і апісанне знакаў ордэна.
- 16 сакавіка 2000 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны», якім была ўстаноўлена дзяржаўная ўзнагарода Украіны — ордэн княгіні Вольгі I, II, III ступені. Законам было прадугледжана, што яго дзеянне распаўсюджваецца на праваадносіны, звязаныя з узнагароджаннем асоб, удастоеных знакаў адрознення Прэзідэнта Украіны . Прэзідэнту было рэкамендавана прывесці свае рашэнні ў адпаведнасць з прынятым Законам.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads