Валянціна Аляксееўна Клачкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Аляксееўна Клачкова (нар. 17 жніўня 1924, в. Сарочына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Валянціна Аляксееўна Клачкова, Нараджэнне ...

Біяграфія

З 1970 года па 1978 год кіравала Пастаўскім раёнам — была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт.

У 1978 годзе перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС.

Remove ads

Узнагароды

Была узнагароджяна ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і іншымі ўзнагародамі[1][2].

Зноскі

  1. Патрабавальная і аб’ектыўная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads