Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
Remove ads

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР — першы беларускі ордэн, выдаваўся ў 1924—1932 гадах.

Хуткія факты Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

25 ліпеня 1924 года распрацаваны мастаком Генадзем Змудзінскім праект ордэна быў прыняты на пасяджэнні Прэзідыума ЦВК БССР. 12 кастрычніка 1924 года газета «Савецкая Беларусь» апублікавала па­лажэнне аб новай узнагародзе. Ордэн прысуджаўся ўсім грамадзянам БССР, якія праявілі асаблівую самаадданасць, іні­цыятыву і працавітасць у вырашэнні гаспадарчых за­дач у вобласці паляпшэння прамысловасці, транс­парту, арганізацыі сельскай гаспадаркі і іншых галін працы. Узнагарода была адліта ў Маскве, планавалася вырабіць 300 экзэмпляраў ордэна.

Першыя ордэнскія знакі ўруча­ліся ў асноўным рабочым і сельскім працаўнікам. Ордэнаў за № 1 і № 2 былі ўдастоены меліярацый­ныя таварыствы ў сёлах Васількі Бялыніцкага і Аст­рэні Чавускага раёнаў. За актыўны ўдзел у сацыялістычным будаўніцтве ўзнагароду рэспублікі атрымалі прадстаўні­кі заводаў «Энергія» і «Бальшавік» у Менску, «Чырвоны металіст» у Віцебску, фанернай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (1929) у Мазыры, папяровай фабрыкі «Герой працы» ў Добрушы.

Ордэн Працоўнага Чыр­вонага Сцяга БССР уручаны амаль 30 працоўным і воінскіх калектывам і каля 140 чалавекам. Уручэнне ордэна працягвалася да 1933 года.

Remove ads

Апісанне

Thumb
Яўхім Кроль з ордэнам, 1927 г.

Аснову ор­дэнскага знака склаў традыцыйны для Беларусі геральдычны шчыт у выглядзе картуша чырвонага колеру. Малюнак ордэна меў складаную кампазіцыю: выява самога ордэна на фоне чырвонага сцяга, рэалістыч­ныя вобразы беларускага рабочага і селяніна, нацыянальны арнамент, прылады працы, сплеценыя па­між сабой галінкі лаўра і каласы пшаніцы. Выкананы па цэнтры надпіс на беларускай мове звяртаў ува­гу на заслугі ўзнагароджанага: «Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі ў знак выпаўненьня (імярэк) свайго абавязку перад Сацыялістычнай Бацькаўшчынай на фронце Працы дае у нагароду яму знак Ордэну Працоўнага Чырвонага Штандару БССР № … — сым­боль сусьветнай Сацыялістычнай Рэвалюцыі»[2].

Знак ордэна мацаваўся на левым баку грудзей. Яго нашэнне было абавязковым на пасяджэннях з’ез­даў Саветаў, на сесіях ЦВК БССР, на афіцыйных парадах і ўрачыстых пасяджэннях, у дні рэвалюцый­ных свят. Выдаваўся бясплатна, меў адну ступень і за новыя працоўныя дасягненні ўзнагароджанне магло быць ажыццёўле­на паўторна.

Remove ads

Вядомыя ардэнаносцы

Зноскі

  1. У Салігорскім краязнаўчым музеі знаходзіцца ордэн № 173, якім быў узнагараджаны за ахову дзяржаўнай граніцы паміж БССР і Польшчай Т. Я. Рудзеня (1930)
  2. газета «Звязда», № 27748, 2014, С.6, Аляксандр Самовіч, Анатоль Вялікі
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads