Валянціна Аркадзьеўна Ястраб

беларускі педагог і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 9 лютага 1962, Зажэвічы, Старобінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык.

Хуткія факты Валянціна Аркадзьеўна Ястраб, Нараджэнне ...

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 9 снежня 1962 года ў вёсцы Зажэвічы Старобінскага раёна ў сям’і сельскіх настаўнікаў[1].

Скончыла школу ў Старых Цярушках. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з мужам прыехала настаўнічаць у школу вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна[1].

Васемнаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара ў школах Салігорска, у тым ліку да 1990 года — намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 5 Салігорска[1]. У 1990—2005 гадах працавала дырэктарам сярэдняй школы № 5 Салігорска, якая пад яе кіраўніцтвам атрымала статус школы з эстэтычным ухілам[2].

У 1990 годзе абрана ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Галасавала за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[3].

Remove ads

Сям’я

Замужам, мае двух сыноў і дачку.

  • Муж — Міхаіл Паўлавіч Ястраб, дырэктар сярэдняй школы № 2 Салігорска[1][4].
  • Дачка — Алена Міхайлаўна Ястраб, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Салігорска[1][2].

Узнагароды

  • Званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР»[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads