Зажэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.

Хуткія факты Зажэвіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна. 31 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мяцявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Дуплішча, Езавінь, Круты Бераг, Прудзец, Саковічы, Сяножаці)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі і пасёлак Крываль)[2]. 6 верасня 2007 года ўтвораны пасёлак Заазёрны[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2508 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1920 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads