Валянціна Васілеўна Сярых
беларуская кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Васілеўна Сяры́х[1][2] (нар. 22 чэрвеня 1951[2], Бабруйск) — беларускі кампазітар [3], стваральнік і кіраўнік першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і ваенаслужачага[5]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[5]. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна ў Гомелі[6]. У 1975 годзе скончыла ДМПІ імя Гнесіных (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. І. Пяйко і ў 1985 годзе аспірантуру пад кіраўніцтвам М. І. Пяйко і Г. І. Ліцінскага[3]. З 1975 года выкладала ў Мінскім інстытуце культуры, з 1985 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1986 года ў адной з музычных школ Мінска[1]. З 1991 года кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[1].
Член Саюза кампазітараў Беларусі (1978)[3].
Remove ads
Творчасць
Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[3]. Творы Валянціны Сярых абапіраюцца на традыцыі беларускага фальклору, рускай класікі. Валянціна Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[3].
Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. Сярод дзіцячых твораў кампазітара п’еса «Танец маленькага медзведзяня», песні «Залаты карасік», «Месяц і слон», «Ручаёк», «Дабранач, сад», «Як вясна прыйшла».
Сярод твораў Валянціны Сядых: фантазія для сімфанічнага аркестра «Беларускія Каляды» (1985), канцэрціна для фартэпіяна, літаўраў і аркестра (1979), творы для фартэпіяна, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна (1977), «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), саната для габоя і фартэпіяна, вакальны цыкл «Вясковыя песні», «Рамансы на вершы М. Танка», «Рамансы на вершы М. Багдановіча», апрацоўкі беларускіх народных, італьянскіх, французскіх, нямецкіх і амерыканскіх песень.
У 1994—2000 гадах аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок»[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads