Валянціна Георгіеўна Гаховіч
беларускі педагог, Народны настаўнік СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Георгіеўна Гаховіч (7 ліпеня 1935, в. Грыцкевічы, Нясвіжскі раён — 12 мая 2019) — беларускі настаўнік. Адзін з чатырох беларускіх педагогаў, якія атрымалі званне «Народны настаўнік СССР»[1].
Remove ads
Біяграфія
Пасля вайны вучылася ў Навагрудскай СШ № 2. У 1952 годзе паступіла на філфак Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, які скончыла ў 1956 годзе. Нейкі час працавала ў Асіповіцкім раёне на торфапрадпрыемстве. У 1959 годзе вярнулася ў Навагрудак і працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 3.
Унесла значны ўклад ва ўдасканаленне форм і метадаў вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе. Падрыхтавала вялікую колькасць навучэнцаў-пераможцаў і прызёраў усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд і конкурсаў[2].
Абіралася намеснікам старшыні Камітэта савецкіх жанчын і членам Усесаюзнага Савета па народнай адукацыі.
Remove ads
Узнагароды
Адзначана нагрудным знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1970). Узнагароджана медалём «За доблесную працу» (1970). У 1974 годзе ёй прысвоена ганаровае званне Заслужанага настаўніка Беларускай ССР. У 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». У 1985 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена ганаровае званне «Народны настаўнік СССР».
У 2007 годзе занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[2].
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна Архівавана 14 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads